экспана́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экспана́т экспана́ты
Р. экспана́та экспана́таў
Д. экспана́ту экспана́там
В. экспана́т экспана́ты
Т. экспана́там экспана́тамі
М. экспана́це экспана́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экспана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду.

Рарытэтны э.

|| прым. экспана́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспана́т м. экспона́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экспана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду. Па рашэнню абкома.. [Міна Азаравіч] разам з экспанатамі музея эвакуіраваўся ў самым пачатку .. [вайны]. Шамякін.

[Ад лац. exponatus — выстаўлены напаказ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспона́т экспана́т, -та м.;

музе́йные экспона́ты музе́йныя экспана́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У матэматыцы: першы, найменшы цэлы лік у дзясятку, а таксама яго лічбавы знак «1».

2. толькі мн. (адзі́нкі, -нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках.

Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзясяткаў.

3. Велічыня, якой вымяраюцца іншыя аднародныя велічыні.

Грашовая а.

А. сілы току.

4. Асобная самастойная частка ў складзе цэлага, асобны прадмет ці асоба ў групе падобных.

Гаспадарчая а.

Штатная а.

5. мн. Асобныя прадметы ці людзі, істоты, нямногія па ліку; мала хто.

Такіх людзей адзінкі (вельмі мала).

Адзінка захавання (спец.) — экспанат музея, экзэмпляр кнігі ў бібліятэцы.

У музеі тысячы адзінак захавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)