экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Э. ў музей.

Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Э. аўтобус.

Э. сезон.

Экскурсійнае бюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экску́рсія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. экску́рсія экску́рсіі
Р. экску́рсіі экску́рсій
Д. экску́рсіі экску́рсіям
В. экску́рсію экску́рсіі
Т. экску́рсіяй
экску́рсіяю
экску́рсіямі
М. экску́рсіі экску́рсіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экску́рсія ж., в разн. знач. экску́рсия;

э. на заво́д — экску́рсия на заво́д;

э. ў далёкае міну́лае — экску́рсия в далёкое про́шлое;

э. накірава́лася ў музе́й — экску́рсия напра́вилась в музе́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экску́рсія, ‑і, ж.

1. Наведванне (звычайна калектыўнае) чаго‑н., паездка, прагулка куды‑н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай. Экскурсія ў музей. □ Экскурсія закончылася, але нікому з вучняў не хацелася пакідаць завод — так тут усё было цікава, захапляюча. Рунец.

2. Разм. Група ўдзельнікаў такой паездкі, прагулкі, наведвання. І вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. Якімовіч.

[Ад лац. excursus — вылазка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-экску́рсія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-экску́рсія інтэрнэ́т-экску́рсіі
Р. інтэрнэ́т-экску́рсіі інтэрнэ́т-экску́рсій
Д. інтэрнэ́т-экску́рсіі інтэрнэ́т-экску́рсіям
В. інтэрнэ́т-экску́рсію інтэрнэ́т-экску́рсіі
Т. інтэрнэ́т-экску́рсіяй
інтэрнэ́т-экску́рсіяю
інтэрнэ́т-экску́рсіямі
М. інтэрнэ́т-экску́рсіі інтэрнэ́т-экску́рсіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́кцыя-экску́рсія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ле́кцыя-экску́рсія ле́кцыі-экску́рсіі
Р. ле́кцыі-экску́рсіі ле́кцый-экску́рсій
Д. ле́кцыі-экску́рсіі ле́кцыям-экску́рсіям
В. ле́кцыю-экску́рсію ле́кцыі-экску́рсіі
Т. ле́кцыяй-экску́рсіяй
ле́кцыяй-экску́рсіяю
ле́кцыямі-экску́рсіямі
М. ле́кцыі-экску́рсіі ле́кцыях-экску́рсіях

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́кцыя-экску́рсія ж. ле́кция-экску́рсия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́гарадны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або адбываецца, ажыццяўляецца за горадам.

З. дом творчасці.

Загарадная экскурсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адукацы́йны, -ая, -ае.

Які спрыяе адукацыі, мае дачыненне да адукацыі, асветы.

А. ўзровень.

Адукацыйная экскурсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца тры гадзіны.

Трохгадзінная экскурсія.

2. Прызначаны на тры гадзіны.

Т. цягнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)