экано́мія, -і, ж.

1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.

Э. сыравіны.

Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.

2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.

Э. часу.

Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.

Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.

Палітычная э. капіталізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Экано́мія

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Экано́мія
Р. Экано́міі
Д. Экано́міі
В. Экано́мію
Т. Экано́міяй
Экано́міяю
М. Экано́міі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экано́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. экано́мія
Р. экано́міі
Д. экано́міі
В. экано́мію
Т. экано́міяй
экано́міяю
М. экано́міі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экано́мія ж., в разн. знач. эконо́мия;

э. дзяржа́ўных сро́дкаў — эконо́мия госуда́рственных средств;

э. сыраві́ны і матэрыя́лаў — эконо́мия сырья́ и материа́лов;

паліты́чная э. — полити́ческая эконо́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экано́мія, ‑і, ж.

1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго‑н. Вялікая ўвага ўдзяляецца на заводзе эканоміі матэрыялаў. «Звязда». Разам з камуністамі, усімі працоўнымі камсамольцы і моладзь рэспублікі актыўна працуюць на буйнейшых новабудоўлях, з вялікай упартасцю змагаюцца за тэхнічны прагрэс і павышэнне прадукцыйнасці працы, за паляпшэнне якасці прадукцыі і зніжэнне яе сабекошту, эканомію і беражлівасць, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту, за далейшы рост сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных. Машэраў. // Выгада, атрыманая ў выніку такой беражлівасці, ашчаднасці. — Гледзячы, што вас цікавіць, — глыбакадумна пачаў Анатоль. — Скажам, разец «зорачка» маёй канструкцыі дае эканомію часу да дзесяці хвілін у гадзіну. Ваданосаў. За год унесена больш за тры тысячы рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі заводу шэсць мільёнаў эканоміі... Карпаў.

2. Уст. Тое, што і эканоміка (у 1, 2 знач.). І тут Маркс бярэ не індывідуальную, а масавую з’яву, не дробную часцінку эканоміі грамадства, а ўсю гэтую эканомію ў сукупнасці. Ленін.

3. Уст. Памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу. Крыху пазней.. [горад Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік. «Помнікі». // Разм. Кантора, сядзіба гаспадаркі. Падпаліўшы эканомію, палонныя салдаты ўцякаюць на радзіму, каб тут па ленінскаму закліку ладзіць новае жыццё. Бугаёў.

4. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва некаторых дзяржаўных устаноў, якія ведалі гаспадарчымі справамі. Дэпартамент Дзяржаўнай эканоміі.

5. Навука, якая вывучае грамадскія адносіны вытворчасці і размеркавання на розных ступенях развіцця грамадства.

•••

Палітычная эканомія — навука аб развіцці грамадскае вытворчасці і адносінах людзей у працэсе вытворчасці.

[Ад грэч. oikonomia — кіраванне гаспадаркай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітэкано́мія, -і, ж.; гл. эканомія.

|| прым. палітэканамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эконо́мия в разн. знач. экано́мія, -міі ж.;

эконо́мия госуда́рственных средств экано́мія дзяржа́ўных сро́дкаў;

эконо́мия сырья́ и материа́лов экано́мія сыраві́ны і матэрыя́лаў;

полити́ческая эконо́мия паліты́чная экано́мія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

политэконо́мия (полити́ческая эконо́мия) палітэкано́мія, -міі ж. (паліты́чная экано́мія).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эканаміза́цыя, ‑і, ж.

Уст. Тое, што і эканомія (у 1 знач.). Эканамізацыя працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітэкано́мія, ‑і, ж.

Палітычная эканомія. Матэматыка, граматыка, геаграфія, палітэканомія і іншыя прадметы былі для.. [Саламона] жывымі, канкрэтнымі з’явішчамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)