эге-ге́

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эге-ге́ межд., разг. эге-ге́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эге́² і эге-ге́, выкл.

Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага ў знач. «вось яно што», «вось яно як»; для выказвання здзіўлення, недаверу.

Эге!

Аказваецца вось у чым справа!

Эге!

Куды хапілі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эге́ 2, і эге-ге́, выкл.

1. Ужываецца пры выяўленні чаго‑н. важнага, значнага ці нечаканага. Эге, — неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская. — Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны. Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! — азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. □ [Дзед:] — Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эге́ 1, часціца.

Разм. Ужываецца для выказвання згоды, а таксама для пацвярджэння чаго‑н.; адпавядае па значэнню слову «так». [Галінка:] — Зайдзіце, калі час будзе... Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана? [Андрэй:] — Эге, вось і ён там у чаўне ехаў. Караткевіч.