шэ́льма, -ы, мн. -ы, -аў, м. і ж.

Махляр, круцель; нягоднік, паганец.

|| прым. шальмо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэ́льма

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шэ́льма шэ́льмы
Р. шэ́льмы шэ́льмаў
Д. шэ́льму шэ́льмам
В. шэ́льму шэ́льмаў
Т. шэ́льмам шэ́льмамі
М. шэ́льме шэ́льмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шэ́льма

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шэ́льма шэ́льмы
Р. шэ́льмы шэ́льмаў
Д. шэ́льме шэ́льмам
В. шэ́льму шэ́льмаў
Т. шэ́льмай
шэ́льмаю
шэ́льмамі
М. шэ́льме шэ́льмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шэ́льма м. и ж.

1. бран. подле́ц м., ше́льма, кана́лья;

2. разг., шутл. (о мужчине) плут; (ловкий, хитрый) шельме́ц, кана́лья; (о женщине) плуто́вка; (ловкая, хитрая) кана́лья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шэ́льма, ‑ы, м. і ж.

1. Махляр, несумленны чалавек; нягоднік, паганец. — Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце! — Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі — Так спрытна шэльма мерае. Крапіва. — Ага, шэльма, — захрыпеў Сцяпан, кідаючыся на .. [чалавека] і хватаючы яго за рукі. Чорны. [Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен, апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.

2. Хітрун, круцель, дураслівец, махляр (звычайна ўжываецца як выражэнне захаплення, спагады, адабрэння). — Вера, ведаеш, што я скажу табе... Ты — хоць вялікая шэльма, але папраўдзе слаўная дзеўка... Зарэцкі. [Каваль:] — І дарога грыміць, І душа спявае. І людзі глядзяць і радуюцца: бач, як ляціць, шэльма!.. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шальмо́ўскі, -ая, -ае.

1. гл. шэльма.

2. Уласцівы шэльму; махлярскі, хітры (разм.).

Ш. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цва́нік

шэльма

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цва́нік цва́нікі
Р. цва́ніка цва́нікаў
Д. цва́ніку цва́нікам
В. цва́ніка цва́нікаў
Т. цва́нікам цва́нікамі
М. цва́ніку цва́ніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шельме́ц прост., бран. шэ́льма, -мы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́лья бран., разг. шэ́льма, -мы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ше́льма прост., бран. шэ́льма, -мы м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)