шы́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шы́шка шы́шкі
Р. шы́шкі шы́шак
Д. шы́шцы шы́шкам
В. шы́шку шы́шкі
Т. шы́шкай
шы́шкаю
шы́шкамі
М. шы́шцы шы́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.

Яловая ш.

Хваёвая ш.

Альховая ш.

Кедравая ш.

2. Круглаватая выпукласць, бугор.

На лбе ўскочыла ш.

3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм., іран.).

Ён там важная ш.

|| прым. шы́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і (у некаторых спецыяльных назвах) шы́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́шка ж., прям., перен. ши́шка;

вялі́кая ш.ирон. больша́я ши́шка;

на бе́днага Мака́ра ўсе ~кі ва́ляццапогов. на бе́дного Мака́ра все ши́шки ва́лятся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Прадаўгаватае суквецце хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрытае луской. На лясной дарозе, пад старой разлапістай сасной, ляжаць апалыя шышкі. Ігнаценка. Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці. Грамовіч. // Плод або гронкі пладоў некаторых раслін, якія формай, знешнім выглядам нагадваюць такое суквецце. Врусніц было многа, яны віселі на куп’і шышкамі, як авечыя хвасты, бурыя ад густога сонца. Пташнікаў.

2. Круглы бугор на целе чалавека, жывёлы; гуз. А шышка ўсё ж падскочыла [ў Артура] на лысіне. Гроднеў. Ад першай да апошняй старонкі героі падалі з лодкі, набівалі шышкі, загледжваліся на дзяўчат, грузлі ў балоце. «Звязда». // Выпуклая няроўнасць, бугор на паверхні чэрапа, якія быццам бы (паводле фрэналогіі) паказваюць на ўласцівасці, здольнасці, схільнасці чалавека. Ды вы зірніце на ягоны [Яшкаў] лоб, Якія мудрыя дзве шышкі! Валасевіч.

3. Разм. іран. Пра якую‑н. важную асобу. Тут быў і начальнік дэпо, і некаторае дарожнае начальства, усе вялікія шышкі на чыгунцы. Лынькоў. — А сам ты хто? У якім жа чыне? — Вартую двор! Вартую сад! — Ці чулі вы?! От гэта шышка!.. Бялевіч.

4. Патаўшчэнне авальнай ці акруглай формы на канцы, вярхушцы якога‑н. прадмета, звычайна для ўпрыгожання. Шлем з шышкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́шачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да шышка (у 1, 3 і 4 знач.); невялікая шышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́евы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туі. Туевая шышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ворсова́льный техн. варсава́льны;

ворсова́льная ши́шка бот. варсава́льная шы́шка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́шку, прысл.

Разм. Тое, што і троху. Раптам з елкі шышка — стук! А за ёй другая — Смольная, тугая — Шлоп! Каб трошку, дык у лоб. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ши́шка ж.

1. (на теле) гуз, род. гу́за м., шы́шка, -кі ж.;

ши́шка на лбу гуз на лбе;

ши́шка му́дрости шы́шка му́драсці;

2. бот. шы́шка, -кі ж.;

сосно́вая ши́шка бот. хваёвая (сасно́вая) шы́шка;

3. (утолщение на растениях) гуз, род. гу́за м.;

4. (украшение на конце предмета) булаве́шка, -кі ж.; га́лка, -кі ж.; га́лачка, -кі ж.;

5. перен. (о важном, влиятельном человеке) прост., ирон. шы́шка, -кі ж.;

на бе́дного Мака́ра все ши́шки ва́лятся погов. над пе́шым арло́м і варо́на з кало́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вужла́к ’нарасць, жаўлак’ (БРС). Няясна. Магчыма, ад гуз, гузак ’нарасць, жаўлак, шышка’ з іншай суфіксацыяй і заменай г на в у выніку ўспрымання яго як пратэзы (гл., напр., вугнявіць з гугнявіць і дыял. вузыр ’камель снапа’ з гузыр ’тс’). Параўн. каш. gužel, gužlakшышка, нарасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)