шы́хта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шы́хта шы́хты
Р. шы́хты шы́хт
шы́хтаў
Д. шы́хце шы́хтам
В. шы́хту шы́хты
Т. шы́хтай
шы́хтаю
шы́хтамі
М. шы́хце шы́хтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шы́хта, -ы, ДМ -хце, шыхт, ж. (спец.).

Сумесь матэрыялаў (руда, флюсы, кокс, вугаль і інш.), узятых у пэўнай прапорцыі, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі.

Закласці шыхту спецыяльнай сталі.

|| прым. шы́хтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́хта ж., спец. ши́хта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шы́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення... Валасевіч.

[Ням. Schicht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ши́хта мет. шы́хта, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Разм. і спец. Дзеянне паводле дзеясл. завальваць — заваліць (у 1 знач.). Праз пяць хвілін сталявар праводзіў завалку печы шыхтай. Данілевіч.

2. Сумесь матэрыялаў, якой напаўняюць плавільную печ; шыхта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. □ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш. Савіцкі. // Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк. Смагаровіч.

2. перан. Разм. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. □ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне. Колас. [Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі. Чорны. Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню. Лынькоў. // Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.

3. перан. Разм. Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго. Маўр. Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)