шыно́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шыно́к шынкі́
Р. шынка́ шынко́ў
Д. шынку́ шынка́м
В. шыно́к шынкі́
Т. шынко́м шынка́мі
М. шынку́ шынка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (уст.).

Невялікі пітны дом, месца продажу спіртных напіткаў.

|| прым. шынко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыно́к, -нка́ м., уст. шино́к, тракти́р, каба́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыно́к, ‑нка, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — невялікі пітны дом, дзе прадаваліся і распіваліся спіртныя напіткі. Сам.. [Клопікаў] зрабіўся ўласнікам невялічкага шынка, потым першакласнага вакзальнага буфета. Лынькоў. Вакол базара шмат было заезных дамоў і шынкоў. Хведаровіч. [Пісар:] Чакай, Папас, не йдзі ў шынок, лепш выпі тут. Галубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі рэстаран, шынок на Каўказе, на Блізкім Усходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчэ́ўня, -і, мн. -і, -чэ́вень іэ́ўняў, ж.

Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж.

Невялікі шынок, карчма ў Італіі і некаторых іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шино́к уст. шыно́к, -нка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духа́н, ‑а, м.

Невялікі рэстаран, шынок на Каўказе і Блізкім Усходзе.

[Ад араб. dukkān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

царёв разг. царо́ў;

царёв кабак ист. царо́ў шыно́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)