шы́льца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шы́льца шы́льцы
Р. шы́льца шы́льцаў
Д. шы́льцу шы́льцам
В. шы́льца шы́льцы
Т. шы́льцам шы́льцамі
М. шы́льцы шы́льцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шы́льца ср., уменьш. ши́льце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шы́льца, ‑а, н.

Разм. Памянш.-ласк. да шыла. Камячок зачараваны, Ножкі — дроцік, дзюбка — шыльца... Па свісточку захавана У кожнай пер’інцы і жылцы! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржаннем.

Ш. ў мяшку не схаваеш (прыказка).

|| памянш. шы́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

|| прым. шы́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ши́льце уменьш. шы́льца, -ца ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)