шыка́рны, -ая, -ае.

Раскошны па знешнасці, убранстве.

Шыкарнае ўбранне.

Шыкарна (прысл.) апранацца.

|| наз. шыка́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыка́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шыка́рны шыка́рная шыка́рнае шыка́рныя
Р. шыка́рнага шыка́рнай
шыка́рнае
шыка́рнага шыка́рных
Д. шыка́рнаму шыка́рнай шыка́рнаму шыка́рным
В. шыка́рны (неадуш.)
шыка́рнага (адуш.)
шыка́рную шыка́рнае шыка́рныя (неадуш.)
шыка́рных (адуш.)
Т. шыка́рным шыка́рнай
шыка́рнаю
шыка́рным шыка́рнымі
М. шыка́рным шыка́рнай шыка́рным шыка́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шыка́рны шика́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыка́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Раскошны, багаты, пышны. Шыкарнае ўбранне. □ А колькі тых гасцініц на самую розную цану, вельмі вялікіх і шыкарных і самых скромных і даступных! Гарэцкі. — Вуліца міру.. Самая шыкарная вуліца Парыжа... Мележ. Амаль на кожнай старонцы [часопіса] — шыкарныя легкавыя аўтамабілі. Каваленка. // Які мае элегантны, фарсісты выгляд (пра людзей). Адно толькі моладзь — паненкі, панічы і маладое шыкарнае афіцэрства з’яўлялася ў значнай ступені аўтаномнай у гэтым сэнсе. Колас.

2. Надзвычай добры; вельмі прыгожы; цудоўны. Удзень ідзе .. [Алена] ў вёсачку, а адтуль варочаецца пад вечар з шыкарным букетам кветак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыко́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і шыкарны.

|| наз. шыко́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шыкарны. Засталася ў.. [Матруны] шыкоўная новая хата, багаты сад,.. сядзіба аж на пяцьдзесят сотак. Марціновіч. Бліскучы і шыкоўны хлопец гэты. Ды што з таго? — Лайдак адпеты. Корбан. А тут такая шыкоўная студня на адну сям’ю! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыко́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і шыкарны. На ўвесь клуб танцуе толькі яна [Лора] адна з такім шыкозным.. кавалерам. Вітка. Уся важнасць і ўся Сцёпкава цвёрдасць адразу прападаюць. А як пабачыў яшчэ такую шыкозную кнігу, дык і зусім уладу над сабою страціў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)