шчырэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шчырэ́ю шчырэ́ем
2-я ас. шчырэ́еш шчырэ́еце
3-я ас. шчырэ́е шчырэ́юць
Прошлы час
м. шчырэ́ў шчырэ́лі
ж. шчырэ́ла
н. шчырэ́ла
Загадны лад
2-я ас. шчырэ́й шчырэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шчырэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца, рабіцца больш шчырым (у 1–3 знач.). Дзень за днём адносіны .. [Рыгора] з імі [рабочымі] шчырэлі. Гартны.

2. Упарта, старанна, з запалам рабіць што‑н. І шчырэе з рання да цямна Дружная скрыпачая капэла. Барадулін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка, імкліва расці, буяць. Шчырэе жыта ў палях. Зенітны чэрвень. Найдоўгі дзень, найлепшы шлях. Дымок вячэрні. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)