шчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання.

Ш. курэй.

2. перан. Уважліва разглядаць.

Ш. вачамі каго-, што-н.

3. што. Даследаваць шчупам.

|| зак. пашчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. шчу́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчу́паць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шчу́паю шчу́паем
2-я ас. шчу́паеш шчу́паеце
3-я ас. шчу́пае шчу́паюць
Прошлы час
м. шчу́паў шчу́палі
ж. шчу́пала
н. шчу́пала
Загадны лад
2-я ас. шчу́пай шчу́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шчу́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчу́паць несов. (кур) щу́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Датыкацца, мацаць што‑н. з мэтай агляду, даследавання. Грыша нейкім дроцікам пачаў шчупаць верх скрыначкі... Якімовіч. А то, чаго добрага, скажуць: во, Красанок адправіў жонку на пагулянкі, а сам і карову доіць і курэй шчупае. Гроднеў. // перан. Разм. Уважліва разглядваць што‑н. Гудзілка быстра ўскідае неспакойныя вочкі, як бы шчупае Свірыдавы мыслі і стан яго душы. Колас.

2. перан. Разм. Асцярожна, незаўважна, непрыкметна старацца даведацца пра каго‑н., выведаць у каго‑н. што‑н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху; гэтым ён шчупаў цвёрды, моцны грунт самасвядомасці. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчу́паць гл. шчупаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчу́панне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шчупаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щу́пать несов.

1. (прикасаться, трогать с целью осмотра) ма́цаць;

щу́пать пульс ма́цаць пульс;

2. (исследовать щупом) шчу́паць, ма́цаць, абма́цваць; (прослушивать) праслухо́ўваць;

щу́пать по́ле миноиска́телем праслухо́ўваць по́ле мінашука́льнікам;

3. перен. (присматриваться, изучать), разг. прыгляда́цца, абма́цваць, шчу́паць, прашчу́пваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перашчу́к ’дождж з перапынкамі’ (нараўл., ЛА, 2), перашчупаць, перэшчукаць ’сціхаць, пераставаць’ (Нас., Растарг., Нар. Гом. — Сачанка), перашчу́кпуць, пірашчупнуць ’перастаць’ (брагін., З нар. сл.; чач., Жыв. НС), рус. бранск. перещупать, ne- реіцу́кнуть ’перастаць (аб дажджы)’. Да пера- (гл.) і шчупаць* цяўкнуць перастаць, пераставаць’ (гл.), якое ўзыходзіць да ліг. ščiuti ’сціхаць, пераставаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)