шчо́тачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шчо́тачка шчо́тачкі
Р. шчо́тачкі шчо́тачак
Д. шчо́тачцы шчо́тачкам
В. шчо́тачку шчо́тачкі
Т. шчо́тачкай
шчо́тачкаю
шчо́тачкамі
М. шчо́тачцы шчо́тачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчо́тачка ж., уменьш. щёточка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчо́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да шчотка (у 1 знач.); невялікая шчотка. Шчотачка для ногцяў. □ На божы свет, як бы з магілы, З зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.

Ш. для абутку.

Зубная ш.

Ш. для чысткі коней.

2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).

3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).

|| памянш. шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щёточка уменьш. шчо́тачка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)