шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. шчацінне.

2. мн. -і, -нак. Кароткі жорсткі волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаці́нка ж.

1. уменьш. щети́нка;

2. только мн., бот., зоол. щети́нки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Памянш.-ласк. да шчацінне, шчаціна. Наставіўшы рэдкую шчацінку хібкоў, .. [парасяты] заядла наскоквалі адзін па аднаго. Самуйлёнак. Сталеў, мужнеў Юзік. Прабілася нарэшце і рэдкая мяккая шчацінка на ягонай барадзе. Хадановіч.

2. Разм. Адзін кароткі жорсткі валасок. На .. шыракаватым бялявым твары таксама месцамі тырчалі шчацінкі: дзе пучкамі, дзе па адной. Кулакоўскі.

3. толькі мн. (шчаці́нкі, ‑нак). У батаніцы — жорсткія валасні на паверхні сцябла і лісцяў раслін.

4. толькі мн. (шчаці́нкі, ‑нак). У заалогіі — рухомыя вырасты ў членістаногіх, што служаць органамі дотыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаці́нне, -я, н., зб.

1. Жорсткая прамая шэрсць у некаторых жывёл.

Чорнае ш. дзіка.

2. Кароткія жорсткія валасы на няголеным твары (разм.).

Ш. пакрыла твар.

3. Жорсткая валасяная частка шчоткі, пэндзля і пад.

|| памянш. шчаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж., зб.

|| прым. шчаці́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щети́нка

1. уменьш. шчаці́нка, -кі ж.;

2. щети́нки мн., зоол., бот. ву́сікі, -каў, ед. ву́сік, -ка м.; (бот. — ещё) шчаці́нкі, -нак, ед. шчаці́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Асценьшчацінка на коласе злака’ (Нас., Серб.). Укр. остень ’восці’. Форма, утвораная ад остьньць, якое ўтвараецца з субстантываванага остьнъ ’прадмет, што мае вастрыё’ (восці, асцюкі, маладое пер’е ў птушак і г. д.). Остьнъ адлюстравалася ў форме асой (гл.) з выпадзеннем ‑т‑ паміж зычнымі і ў форме асцён ’пуга з вастрыём для падгону валоў’ (Бяльк. Арх.). Праслав. *ostьnъ адлюстравана ў старарускай, старабеларускай (у Скарыны — Булыка, Весці АН БССР, 1970, 4, 124), старапольскай, польскай, палабскай (vistʼăn), чэшскай, славацкай, славенскай, сербскахарвацкай, македонкай, балгарскай мовах. Утворана з суфіксам ‑n‑ ад *ostь (гл. восці). Ад *ostь утвораны таксама зборны назоўнік асцё (параўн. укр. дыял. остє) пры дапамозе суфікса ‑j‑e, асцюк (рус., укр. остюк) з суфіксам ‑ук, асцюлька і г. д. Ад остьнъ і остенчик ’ражон’ (Булг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)