шчаслі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шчаслі́вы шчаслі́вая шчаслі́вае шчаслі́выя
Р. шчаслі́вага шчаслі́вай
шчаслі́вае
шчаслі́вага шчаслі́вых
Д. шчаслі́ваму шчаслі́вай шчаслі́ваму шчаслі́вым
В. шчаслі́вы (неадуш.)
шчаслі́вага (адуш.)
шчаслі́вую шчаслі́вае шчаслі́выя (неадуш.)
шчаслі́вых (адуш.)
Т. шчаслі́вым шчаслі́вай
шчаслі́ваю
шчаслі́вым шчаслі́вымі
М. шчаслі́вым шчаслі́вай шчаслі́вым шчаслі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

Шчаслівае дзяцінства.

Шчаслівая ўсмешка.

Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу.

Ш. білет.

У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы.

Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.

Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаслі́вы

1. счастли́вый;

~вае жыццё — счастли́вая жизнь;

~выя слёзы — счастли́вые слёзы;

2. (исключительно приятный) счастли́вый; блаже́нный;

ш. мо́мант — счастли́вый (блаже́нный) миг;

3. (приносящий счастье) счастли́вый, уда́чный;

~вая ду́мка — счастли́вая мысль;

ш. дзень — счастли́вый день;

4. (успешный) счастли́вый, благополу́чный, благоприя́тный;

ш. кане́ц — счастли́вый (благополу́чный, благоприя́тный) коне́ц;

5. (которому везёт) счастли́вый, уда́чливый;

ш. хлапчы́на — счастли́вый (уда́чливый) паренёк;

~вай даро́гі! — счастли́вого пути́!;

нарадзі́цца пад ~вай зо́ркай — роди́ться под счастли́вой звездо́й;

~выя на час не зважа́юцьпогов. счастли́вые часо́в не наблюда́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Якому дадзена шчасце (у 1 знач.), які мае, адчувае шчасце, радасць, захапленне ад каго‑, чаго‑н. Маладая, шчаслівая маці сядзіць над белай лазовай калыскай. Брыль. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі. Гілевіч. / у знач. наз. шчаслі́вы, ‑ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж. А гадзіннік? Шчаслівы яго Кіне так, без увагі, Бо заўсёды ад шчасця свайго Ён п’яны, як ад брагі. Куляшоў. // Прасякнуты шчасцем, поўны шчасця. Віхураю закалыханы, Шчаслівыя сніў [Баракаў] ужо сны... Куляшоў. Поўніць гоман, спеў шчаслівы Сёлы, гарады. Колас. // Які выражае сабой шчасце, радасць; выкліканы шчасцем, радасцю. Тацяна засмяялася ціхім шчаслівым смехам. Зарэцкі. — Няўжо праўда? — гледзячы на Любу шчаслівымі вачыма, не паверыў.. [Хадкевіч]. Васілевіч.

2. Які прыносіць, дае радасць, шчасце, дабрабыт і пад.; напоўнены шчасцем, радасцю. [Аўдоцця:] Падзякуйце, дзеткі мае, за сваю шчаслівую долю нашай роднай Камуністычнай партыі. Крапіва. Мой родны Мінск, Табою ганаруся І слаўлю твой шчаслівы, светлы лёс. Прыходзька.

3. Якому шанцуе, спрыяе шчасце, удача. — Ага, і праўда. Шчаслівы ты, Вадзім. За накрыты стол трапіў. Паўлаў. — Іншая справа — табе: ты кучаравы, а кучаравыя — шчаслівыя. Машара. // у знач. наз. шчаслі́вы, ‑ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж. Той, каму заўсёды спадарожнічае ўдача.

4. Які прыносіць, прынёс шчасце, радасць, удачу. Шчаслівы білет. □ Але нядоўга цягнулася такое шчаслівае паляванне. Лынькоў. Міны, якія паставіла.. Цюленева, былі шчаслівымі: на іх падарваліся два воінскія эшалоны. «Маладосць». // Удачны, паспяховы. Дружнай працы плён шчаслівы Наўсцяж шуміць сцяной... Броўка. Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая падчас, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда. Брыль. // Зручны, добры, удалы. — Ты падумай толькі, якая гэта шчаслівая ідэя! Зарэцкі. Падвярнуўся шчаслівы выпадак — у школу спатрэбіўся фізрук. Парахневіч.

•••

Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай гл. нарадзіцца.

Шчаслівай дарогі! гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслівы, шчасны, ашчасліўлены, памысны; светлы, бязвоблачны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бесклапо́тна-шчаслі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бесклапо́тна-шчаслі́вы бесклапо́тна-шчаслі́вая бесклапо́тна-шчаслі́вае бесклапо́тна-шчаслі́выя
Р. бесклапо́тна-шчаслі́вага бесклапо́тна-шчаслі́вай
бесклапо́тна-шчаслі́вае
бесклапо́тна-шчаслі́вага бесклапо́тна-шчаслі́вых
Д. бесклапо́тна-шчаслі́ваму бесклапо́тна-шчаслі́вай бесклапо́тна-шчаслі́ваму бесклапо́тна-шчаслі́вым
В. бесклапо́тна-шчаслі́вы (неадуш.)
бесклапо́тна-шчаслі́вага (адуш.)
бесклапо́тна-шчаслі́вую бесклапо́тна-шчаслі́вае бесклапо́тна-шчаслі́выя (неадуш.)
бесклапо́тна-шчаслі́вых (адуш.)
Т. бесклапо́тна-шчаслі́вым бесклапо́тна-шчаслі́вай
бесклапо́тна-шчаслі́ваю
бесклапо́тна-шчаслі́вым бесклапо́тна-шчаслі́вымі
М. бесклапо́тна-шчаслі́вым бесклапо́тна-шчаслі́вай бесклапо́тна-шчаслі́вым бесклапо́тна-шчаслі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бестурбо́тна-шчаслі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бестурбо́тна-шчаслі́вы бестурбо́тна-шчаслі́вая бестурбо́тна-шчаслі́вае бестурбо́тна-шчаслі́выя
Р. бестурбо́тна-шчаслі́вага бестурбо́тна-шчаслі́вай
бестурбо́тна-шчаслі́вае
бестурбо́тна-шчаслі́вага бестурбо́тна-шчаслі́вых
Д. бестурбо́тна-шчаслі́ваму бестурбо́тна-шчаслі́вай бестурбо́тна-шчаслі́ваму бестурбо́тна-шчаслі́вым
В. бестурбо́тна-шчаслі́вы (неадуш.)
бестурбо́тна-шчаслі́вага (адуш.)
бестурбо́тна-шчаслі́вую бестурбо́тна-шчаслі́вае бестурбо́тна-шчаслі́выя (неадуш.)
бестурбо́тна-шчаслі́вых (адуш.)
Т. бестурбо́тна-шчаслі́вым бестурбо́тна-шчаслі́вай
бестурбо́тна-шчаслі́ваю
бестурбо́тна-шчаслі́вым бестурбо́тна-шчаслі́вымі
М. бестурбо́тна-шчаслі́вым бестурбо́тна-шчаслі́вай бестурбо́тна-шчаслі́вым бестурбо́тна-шчаслі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шча́сны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і шчаслівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарту́на, -ы, ж.

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

Ф. мне спадарожнічае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міну́чы, -ая, -ае.

Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны.

Шчаслівы час — м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)