шуфлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Зграбаць, ссыпаць, перасыпаць і пад. шуфлем.

Ш. вугаль.

|| наз. шуфлява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шуфлява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шуфлю́ю шуфлю́ем
2-я ас. шуфлю́еш шуфлю́еце
3-я ас. шуфлю́е шуфлю́юць
Прошлы час
м. шуфлява́ў шуфлява́лі
ж. шуфлява́ла
н. шуфлява́ла
Загадны лад
2-я ас. шуфлю́й шуфлю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шуфлю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шуфлява́ць несов. (снег, зерно и т.п. — совком) сгреба́ть, отгреба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шуфлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Зграбаць, сыпаць, перасыпаць і пад. што‑н. шуфлем. [Кісяленка:] — Часам чалавек дзесяць-пятнаццаць бяруць з кожнага барака на электрастанцыю вугаль шуфляваць. С. Александровіч. Выходжу на паляну — і раптам натыкаюся на той жа самы грузавік. Дзяўчаты ззаду ў яго пясок шуфлююць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў, захоўваўся без ужывання; нясвежы. На галаве ў .. [мужчыны] быў капялюш колеру прыляжалага тытунёвага лісту. Лобан. Адзін, другі самазвалы падцягнуў да эстакады. Выскачыў з кабінкі трактара, давай шуфляваць прыляжалы бетон. Глядзіць, дзяўчаты лезуць пад рукі, каб падсобіць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)