экзальта́цыя, ‑і, ж.
Стан павышанай узбуджанасці. — Вамі грае экзальтацыя маладосці, — па-бацькоўску маралізаваў Шульц. Гартны.
[Лац. exaltatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мыла́ты ’бязрогі (карова)’, (чэрв., Нар. лекс.). Славен. miiliti ’абшчыпваць’, ’вырываць’, ’пасціся’, серб.-харв. омули- ти се ’адарваць, адвязацца’, балг. шмуля ’абтрасае, абшчыпвае’. Стары балтызм. Параўн. літ. [mulas, smilias, лат. šmauls ’без рог’, а таксама літ. gumulą і kamuolys ’тс’ (Шульц, KZ, 40, 566; Бязлай, 2, 206 і 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упра́віць, упраўлю, управіш, управіць; зак., каго-што.
1. Уставіць на месца што‑н. вывіхнутае. Дзед Беласпай управіў Паўліку вывіхнуты сустаў, і хлопчык ужо мог наступаць на хворую нагу. Беразняк.
2. Разм. Усунуць, уставіць што‑н. куды‑н. Шульц раздзьмуў мяхі і ўправіў у агонь кавалак жалеза. Гартны. Каб зрабіць больш-менш паслухмяным [бугая], яму патрэбна было ўправіць у ноздры кальцо. Ракітны.
3. Разм. Аддаць, прадаць. [Залман:] — Гэтулькі лесу чорту лысаму ўправіць! Лобан.
4. Разм. Даць увязнуць, увагнаць у што‑н. вязкае, грузкае. Так управіў воз у гразь, што ледзь выцягнулі. □ Цётка Іваніха зачыняе вароты, паказвае на дарогу: — Глядзіце ж, кабылу на.. грэблі не ўпраўце. Васілевіч.
5. Разм. Дагледзець, зрабіць усё па гаспадарцы. Маці працавала, мабыць, больш за нас усіх, разам узятых. Падумаць толькі! Дагледзець скаціну, управіць гаспадарку, напрасці і наткаць палатна і сукна на ўсю сям’ю. Дубоўка. [Андрэіха:] — Ай, Яўхім! Дзе б ты адным сваім канём дзве гаспадаркі ўправіў. Чарнышэвіч. Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш. Прыказка.
6. перан. Разм. Загубіць каго‑, што‑н. Прыпала Зося губамі да болькі і заекатала, зайшлася з плачу.. Валасы рвала на сабе, праклінала, што сама сваё дзіця ўправіла. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́с, ‑у, м.
1. Тое, што назапашана; пэўная колькасць чаго‑н., прыгатаванага на будучае. Харчовыя запасы. Запасы на зіму. □ Велізарныя запасы хлеба былі звалены на станцыі. Лынькоў. Выходзяць запасы патронаў, Не стала ні кроплі вады. Бачыла.
2. звычайна мн. (запа́сы, ‑аў). Пэўная колькасць чаго‑н., якая ёсць у наяўнасці дзе‑н., у чыім‑н. распараджэнні. Запасы нафты. Запасы вільгаці ў глебе.
3. перан. Колькасць, аб’ём чыіх‑н. ведаў, здольнасцей, пачуццяў. Слоўнікавы запас вучня. Запас ведаў. □ У Макара знаходзяцца і трапныя словы і невычэрпны запас энергіі, выдумкі. Хромчанка.
4. Разм. Лішак тканіны за швом, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца растачыць шво. Сукенка з запасам. // Увогуле лішак чаго‑н., перавышэнне нормы, меры і пад. Адзін з чырвонаармейцаў заўважыў, што катух не шчыльна прылягае да сцяны, паміж сцяной і катухом так каля паўаршына яшчэ запасу. Крапіва.
5. Катэгорыя грамадзян, якія стаяць на воінскім уліку і могуць быць выкарыстаны ў часе вайны. Афіцэр запасу. Перавесці ў запас.
•••
Загнаць запас гл. загнаць.
У запасе — назапашана; ёсць. Дзень у мяне быў у запасе і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі. Ракітны.
У запас; на запас — на ўсякі выпадак, на будучае. Шульц меў магчымасць гатаваць некаторую колькасць прадукцыі ў запас. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)