шугале́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шугале́я шугале́і
Р. шугале́і шугале́й
Д. шугале́і шугале́ям
В. шугале́ю шугале́і
Т. шугале́яй
шугале́яю
шугале́ямі
М. шугале́і шугале́ях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шугале́я, ‑і, ж.

Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)