шты́рыць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шты́ру шты́рым
2-я ас. шты́рыш шты́рыце
3-я ас. шты́рыць шты́раць
Прошлы час
м. шты́рыў шты́рылі
ж. шты́рыла
н. шты́рыла
Дзеепрыслоўе
цяп. час шты́рачы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шты́рыць несов., разг. гнать, тури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шты́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.; каго.

Разм. Гнаць, выганяць прэч каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашты́рыць, вы́штырыць, прашты́рыць, шты́рыць ’гнаць; выганяць, выправоджваць сілай’ (дзярж., Нар. лекс.). Лексема шты́рыць генетычна роднасная з такімі, як (вы‑)турыць, штурхаць, рус. торкать ’штурхаць, біць’, якія да прасл. tъrk-, stъrk- гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашты́рыцца ’апынуцца’ (Шат.). Ад штырыць ’штурхнуць’ (Шат.), семантычна як апынуцца, параўн. пыняць ’паганяць’, шпыняць ’падганяць, штурхаць уперад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)