штыкавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штыкавы́ штыкава́я штыкаво́е штыкавы́я
Р. штыкаво́га штыкаво́й
штыкаво́е
штыкаво́га штыкавы́х
Д. штыкаво́му штыкаво́й штыкаво́му штыкавы́м
В. штыкавы́ (неадуш.)
штыкаво́га (адуш.)
штыкаву́ю штыкаво́е штыкавы́я (неадуш.)
штыкавы́х (адуш.)
Т. штыкавы́м штыкаво́й
штыкаво́ю
штыкавы́м штыкавы́мі
М. штыкавы́м штыкаво́й штыкавы́м штыкавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

штыкавы́ в разн. знач. штыково́й;

ш. бой — штыково́й бой;

а́я ра́на — штыкова́я ра́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штыкавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да штыка ​1, служыць для прымацавання штыка ​1 (у 1 знач.). Штыкавая трубка. □ Прыйшло чалавек сто, а можа і яшчэ больш. Ды ўсе з нажамі, з нейкімі кінжаламі, нават са штыкавымі цесакамі, якія дзе ў каго пазаставаліся з вайны. Дубоўка. // Нанесены, зроблены штыком. Штыкавая рана. □ Трэба, каб твой росчырк быў Падобны бліскавіцы грому, Падобны ўдару штыкавому. Танк. // Які адбываецца, робіцца з прымяненнем штыкоў (пра рукапашны бой). [Алешын:] Глядзіце: вораг уцякае — Не вытрымаў атакі штыкавой. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.

Клінковы ш.

Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).

2. Узброены баец, салдат (спец.).

У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).

У штыкі сустракаць (прыняць) каго-н. — крайне варожа.

Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.

Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.

Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.

|| прым. штыкавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штыково́й в разн. знач. штыкавы́;

штыково́й бой штыкавы́ бой;

штыкова́я ра́на штыкава́я ра́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.

Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.

Нанесці ў.

У. электрычнага току.

2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.

У. гадзінніка.

У. грому.

3. перан. Імклівы напад, атака.

Флангавы ў.

Штыкавы ў.

4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.

Перажыць нечаканы ў.

У. лёсу.

5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.

Апаплексічны ў.

6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.

Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.

Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)