штурхані́на, -ы, ж.

Цісканіна, сумятня ў натоўпе, цеснаце.

Пачалася ш. ў раздзявальні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурхані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. штурхані́на
Р. штурхані́ны
Д. штурхані́не
В. штурхані́ну
Т. штурхані́най
штурхані́наю
М. штурхані́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штурхані́на ж. толкотня́, толчея́, су́толока

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурхані́на, ‑ы, ж.

Цісканіна, сумятня ў натоўпе, у цеснаце. Пачынаецца звычайная штурханіна каля вешалкі. Жычка. [Жанчына:] — Чамусьці толькі адны пярэднія дзверы [у аўтобусе] адчынены, ні ўвайсці, ні выйсці без штурханіны... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціскані́на, -ы́, ж.

Цесната, штурханіна ў натоўпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўхані́на, -ы, ж. (разм.).

Хаатычны рух, штурханіна, таўкатня.

У раздзявалцы т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́толока штурхані́на, -ны ж., мітусня́, -ні́ ж., мітусяні́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціскані́на, ‑ы, ж.

Цесната, штурханіна ў натоўпе. Паўздоўж усёй балюстрады.. стаялі людзі, і ўжо ў тры, чатыры, пяць радоў. Нават цісканіна сям-там была. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толкотня́ разг. штурхані́на, -ны ж.; таўкатня́, -ні́ ж., таўхані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурхатня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і штурханіна. Шум і штурхатня ў невялікім пакоіку.. надакучылі Міхасю і Сяргею і прымушалі іх часта выходзіць на двор пакурыць. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)