штурхане́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. штурхане́ц штурханцы́
Р. штурханца́ штурханцо́ў
Д. штурханцу́ штурханца́м
В. штурхане́ц штурханцы́
Т. штурханцо́м штурханца́мі
М. штурханцы́ штурханца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штурхане́ц, -нца́ м., разг. подзаты́льник, тума́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурхане́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м. і штурха́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Кароткі, моцны, рэзкі ўдар.

Надаваць штурханцоў (штурхалёў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурхане́ц, ‑нца, м.

Разм. Кароткі, моцны, рэзкі ўдар. Надзорцы падхапілі Апанаса Вялічку і, надаваўшы пад бакі штурханцоў, павалаклі ў карцэр. Машара. Сінічкін.. думаў, што калі ехалі ў Мінск, то такіх штурханцоў [на дарозе] не было — здаецца, не адчувалася. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурха́ль, -ля́ м., разг., см. штурхане́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурха́н, -на́ м., разг., см. штурхане́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурха́н, ‑а, м.

Разм. Тое, што і штурханец. Пакінутыя адны, вучні памаленьку пачыналі разварушвацца, знаёміцца самі з сабою — часта пры дапамозе кулакоў, штурханоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурха́ль, ‑я, м.

Разм. Тое, што і штурханец. Амаль імгненна перасіліўшы разгубленасць, ён [Віктар] непрыкметна дае мне штурхаля, падсоўвае скрынку да Зіны. Савіцкі. Адзін раз такога даў штурхаля [вотчым], што Піліпка ледзь аддыхаўся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўке́льштурханец’ (Сцяц. Сл.), ’чалавек, які перашкаджае нешта рабіць’ (лях., ЖНС). Да таўкаць (гл.), магчыма, пад балтыйскім уплывам (пра аддзеяслоўныя ўтварэнні на ‑ėlis гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119–120), параўн. таўку́нь, таўху́нь ’пра тоўханне’ (мсцісл., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́кан ’моцны штуршок’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з дзеясловам га́каць, га́кну́ць. Адносна словаўтварэння мож на меркаваць, што тут дыялектная дэрывацыя тыпу штурха́ць : штурхану́ць : штурха́н (параўн. штурхане́ц). Параўн. і ўкр. штурха́н. У аснове такой дэрывацыі ляжыць дзеяслоўная суфіксацыя (не субстантыўная). Утварэнне ад дзеяслова пры дапамозе спецыяльнага суфікса ‑ан‑ (г. зн. га́каць: га́к‑ан) менш верагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)