штоме́сячны, -ая, -ае.

Які бывае кожны месяц, раз у месяц.

Ш. часопіс.

Штомесячна (прысл.) плаціць узносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штоме́сячны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штоме́сячны штоме́сячная штоме́сячнае штоме́сячныя
Р. штоме́сячнага штоме́сячнай
штоме́сячнае
штоме́сячнага штоме́сячных
Д. штоме́сячнаму штоме́сячнай штоме́сячнаму штоме́сячным
В. штоме́сячны (неадуш.)
штоме́сячнага (адуш.)
штоме́сячную штоме́сячнае штоме́сячныя (неадуш.)
штоме́сячных (адуш.)
Т. штоме́сячным штоме́сячнай
штоме́сячнаю
штоме́сячным штоме́сячнымі
М. штоме́сячным штоме́сячнай штоме́сячным штоме́сячных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штоме́сячны

1. (происходящий каждый месяц) ежеме́сячный;

~нае авансава́нне — ежеме́сячное аванси́рование;

2. (производимый по месяцам) поме́сячный;

~ная зарпла́та — поме́сячная зарпла́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штоме́сячны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны месяц. Штомесячная аплата працы. □ Падтрымаць рэпутацыю Булая цяпер магло штомесячнае перавыкананне вытворчага плана. Шыцік. // Які выходзіць, выдаецца раз у месяц. Штомесячны часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ежеме́сячный штоме́сячны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

менструа́цыя, -і, мн. -і, -ый, ж.

Штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.

|| прым. менструа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

менструа́цыя, ‑і, ж.

Штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.

[Ад лац. menstruus — месячны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поме́сячный паме́сячны; (об оплате) ад ме́сяца; (ежемесячный) штоме́сячны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штоме́сячнік, ‑а, м.

Перыядычнае выданне, якое выходзіць раз у месяц; штомесячны часопіс. Штомесячнік «Дзіцячая літаратура».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кожны», напрыклад: штовячэрні, штомесячны, штотыднёвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)