штого́дні, -яя, -ае (разм.).

Тое, што і штогадовы.

Ш. водпуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штого́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штого́дні штого́дняя штого́дняе штого́днія
Р. штого́дняга штого́дняй
штого́дняе
штого́дняга штого́дніх
Д. штого́дняму штого́дняй штого́дняму штого́днім
В. штого́дні (неадуш.)
штого́дняга (адуш.)
штого́днюю штого́дняе штого́днія (неадуш.)
штого́дніх (адуш.)
Т. штого́днім штого́дняй
штого́дняю
штого́днім штого́днімі
М. штого́днім штого́дняй штого́днім штого́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штого́дні

1. ежего́дный;

2. (производимый по годам) пого́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штого́дні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Тое, што і штогадовы. Штогодні водпуск. Штогодні кірмаш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штогадо́вы, см. штого́дні

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпло́д, -у, М -дзе, м.

Патомства ў жывёл.

Штогодні п. авечак.

|| прым. прыпло́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каждого́дний и каждого́дный уст. штого́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пого́дный​I (по годам) пагадо́вы; па гада́х; (ежегодный) штого́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́чнік ’аднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск. rocznik ’аднагодак’. ст.-польск. roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rok — рок 1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск. rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпло́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне). Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Праз некаторы час прывезлі яшчэ некалькі зуброў, якія хутка далі прыплод. В. Вольскі. // Прырост у свойскіх жывёл. Штогодні прыплод у жывёлагадоўлі. □ [Нікадзім:] — Не, сынку. Буду рабіць па-свойму. Мне яна [карова] яшчэ і прыплод дасць, вось пабачыш. Лупсякоў. Калісь ляснік калоду Да хвоі прывязаў, Ад пчол лясных прыплоду І ўзятку іх чакаў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)