шпіта́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпіта́льны шпіта́льная шпіта́льнае шпіта́льныя
Р. шпіта́льнага шпіта́льнай
шпіта́льнае
шпіта́льнага шпіта́льных
Д. шпіта́льнаму шпіта́льнай шпіта́льнаму шпіта́льным
В. шпіта́льны (неадуш.)
шпіта́льнага (адуш.)
шпіта́льную шпіта́льнае шпіта́льныя (неадуш.)
шпіта́льных (адуш.)
Т. шпіта́льным шпіта́льнай
шпіта́льнаю
шпіта́льным шпіта́льнымі
М. шпіта́льным шпіта́льнай шпіта́льным шпіта́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпіта́льны го́спитальный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпіта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шпіталя. На палі вярталіся Людзі ад зямлі, — У каго шпітальныя Раны зажылі. Куляшоў. Пасля шпітальнай палаты ў лесе дыхалася надзвычай лёгка. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіта́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Бальніца, пераважна вайсковая.

Палявы ш.

|| прым. шпіта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

госпита́льный шпіта́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

персана́л, ‑у, м.

Асабовы склад супрацоўніку якой‑н. установы, прадпрыемства. Персанал лабараторыі. □ Шпітальны персанаж ледзь спраўляўся са сваімі абавязкамі. Дудо. // Група работнікаў установы, прадпрыемства, якія аб’ядноўваюцца па прафесійных або іншых адзнаках. Педагагічны персанал школы. Абслуговы персанал. Жаночы персанал установы. □ У бальніцы было зусім ціха, ні гуку, ні голасу. Здавалася, усе паснулі, і хворыя, і медыцынскі персанал. Арабей.

[Ад лац. personalis — асабовы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́вы, ‑ая, ‑ае; здароў, здарова.

1. Які мае добрае здароўе; проціл. хворы. Здаровы арганізм. Здаровае дзіця. □ — Можаце лічыць сябе амаль здаровым, таварыш Васілец. На твары слядоў ад апёку ўжо і цяпер амаль не відаць. Мележ. / у знач. наз. здаро́вы, ‑ага, м.; здаро́вая, ‑ай, ж. Пра чалавека. Аграном глядзеў на .. [Крушынскага] з той нялоўкасцю, з якой — заўсёды хворы глядзіць на здаровага. Бядуля. // Непашкоджаны, які правільна дзейнічае (пра органы і часткі цела). Здаровае сэрца. □ Ужо як уязджалі ў шпітальны двор, ранены Зыгмунт Асядовіч пачаў стукаць здароваю рукою ў шкляное акенца да шафёра. Чорны. // Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку. Здаровы выгляд. Здаровы смех. // Прыгодны, не папсаваны. Здаровае насенне. Здаровы корань. □ Хто першы клаў грэблі на балотах, ніводзін чалавек у Лонве ўжо не скажа. Кладкі пасля масціліся адна на адну: новая на старую, здаровая на гнілую, спарахнелую ў балоце і высахлую на сонцы. Пташнікаў. // перан. Разважлівы, разумны. Здаровая крытыка. □ [Гарлахвацкі:] Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць. Крапіва. З маткаю Мікіта дагаварыўся лёгка: сваім практычным здаровым розумам яна бачыла, што ў калгасе чалавеку будзе лепей. Колас.

2. Карысны для здароўя. Здаровае надвор’е. Здаровае харчаванне.

3. Разм. Моцнага целаскладу; дужы. Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з .. прыпухлым васпаватым тварам. Ракітны. Здаровыя, ружатварыя адзін у адзін, гвардзейцы выглядалі спакойнымі. Гартны.

4. Разм. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы і пад.). Ян Гузік нагнуўся і падняў з зямлі здаровы кавалак жалеза. Гартны.

5. у знач. выкл. здаро́ў! (здаро́ва!) Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы. [Верхаводка:] Здарова, Марына, здарова! [Марына:] А, здароў, Пеця, здароў! Кучар.

•••

Будзь (бывай) здароў гл. быць.

Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Заставайцеся здаровы гл. заставацца.

Ідзіце здаровы гл. ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)