шпік¹, -у, м. (спец.).

Касцявы мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпік², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і шпег.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпі́к

‘касцявы мозг’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шпі́к
Р. шпі́ку
Д. шпі́ку
В. шпі́к
Т. шпі́кам
М. шпі́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шпі́к

‘шпіён’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шпі́к шпікі́
Р. шпіка́ шпіко́ў
Д. шпіку́ шпіка́м
В. шпіка́ шпіко́ў
Т. шпіко́м шпіка́мі
М. шпіку́ шпіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шпік I, род. шпі́ку м. ко́стный мозг

шпі́к II, род. шпіка́ м., разг., презр. (шпион, сыщик) шпик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпік 1, ‑у, м.

Спец. Касцявы мозг.

шпік 2, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шпег. Да нас набліжаўся патруль: два паліцыянты і шпік у цывільным адзенні. Карпюк. Шпікі яшчэ досвіткам распачалі «паляванне». Яны арыштоўвалі кожнага падазронага. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпег, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тайны агент, які сочыць за кім-н., шпік².

|| прым. шпе́гаўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпег м., разг., см. шпік II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфензі́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Супрацоўнік дэфензівы. — Я цяпер усё разумею, — сказала Клава. — Гэты чалавек — дэфензіўшчык, шпік. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філёр, ‑а, м.

Тайны паліцэйскі агент; сышчык, шпік. [Валодзя:] — Толькі будзьце асцярожны, тут апрача паліцыі многа філёраў і шпікоў. Машара.

[Фр. fileur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)