шпурля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што і чым (разм.).

1. 3 сілай кідаць.

Ш. камяні або камянямі ў каго-н.

2. перан. Выдаткоўваць без карысці, марна.

Ш. грошы на вецер.

|| аднакр. шпурну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шпурля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпурля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шпурля́ю шпурля́ем
2-я ас. шпурля́еш шпурля́еце
3-я ас. шпурля́е шпурля́юць
Прошлы час
м. шпурля́ў шпурля́лі
ж. шпурля́ла
н. шпурля́ла
Загадны лад
2-я ас. шпурля́й шпурля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шпурля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпурля́ць несов., разг. швыря́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Разм.

1. і чым. З сілай кідаць што‑н. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. [Федзя:] — Няпраўда! Вы [хлопцы] усе шпурлялі ў звон каменнямі... таму іх так многа тут! Ваданосаў. Зіма снягоў шпурляла жмені, Сумёты белыя мяла, Але крынічныя струмені Скаваць ільдамі не змагла. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Па твары хлёпала мокрым цветам, гэта шпурляла з-пад колаў раскіслым снегам і глінай. Пташнікаў. // Ставіць, класці, кідаць што‑н. неахайна, абы як. Да таго ж прыемна было [Юрку] слухаць, не запісваючы, з незалежным выглядам шпурляць дома падручнікі на падаконнік, рабіць усё, як табе хочацца... Карпаў. // часцей безас. Моцна качаць, трэсці, тузаць і пад., прымушаючы каго‑, што‑н. рабіць рэзкія, бязладныя рухі. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, пад бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна [Прыпяць] няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі. Колас. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ўбакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка.

2. Раскідваць што‑н. у розныя бакі. А Базыль бушаваў. Хадзіў па хаце, шпурляў нагамі табурэткі, зламаў вілачнік ля печы. Курто. / у безас. ужыв. Часам з вогнішчаў сыпала снапы іскраў, шпурляла навокал галавешкі. Мележ.

3. перан. Выдаткоўваць без карысці; марна траціць што‑н. Шпурляць грошы на вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць шпурляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшвы́ривать несов., разг. раскіда́ць, раскі́дваць, шпурля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпурля́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпурляць і шпурляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швырга́ць

шпурляць, кідаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. швырга́ю швырга́ем
2-я ас. швырга́еш швырга́еце
3-я ас. швырга́е швырга́юць
Прошлы час
м. швырга́ў швырга́лі
ж. швырга́ла
н. швырга́ла
Загадны лад
2-я ас. швырга́й швырга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час швырга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпурну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і чым.

Аднакр. да шпурляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпурга́ць

шпурляць што-небудзь і чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шпурга́ю шпурга́ем
2-я ас. шпурга́еш шпурга́еце
3-я ас. шпурга́е шпурга́юць
Прошлы час
м. шпурга́ў шпурга́лі
ж. шпурга́ла
н. шпурга́ла
Загадны лад
2-я ас. шпурга́й шпурга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шпурга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)