шпро́ты, -аў, адз. шпрот, -а, Мо́це, м.

Дробная марская вэнджаная рыба, кансерваваная ў алеі.

|| прым. шпро́тавы, -ая, -ае і шпро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпро́ты

‘кансервы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. шпро́ты
Р. шпро́таў
Д. шпро́там
В. шпро́ты
Т. шпро́тамі
М. шпро́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шпро́ты мн. (ед. шпрот м) шпро́ты, -таў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпро́ты, -таў, ед. шпрот м., в разн. знач. шпро́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпро́ты, ‑аў; адз. шпрот, ‑а, М шпроце, м.

1. Дробная марская прамысловая рыба сямейства селядцоў. Лоўля шпротаў. Апрацоўка шпротаў.

2. толькі мн. (шпро́ты, ‑аў). Кансервы з гэтай, а таксама іншай дробнай рыбы (салакі, кількі і пад.). Закусвалі [госці] сырам, вэнджанай каўбасою і шпротамі. Васілёнак.

[Ням. Sprotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпро́т

‘рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шпро́т шпро́ты
Р. шпро́та шпро́таў
Д. шпро́ту шпро́там
В. шпро́та шпро́таў
Т. шпро́там шпро́тамі
М. шпро́це шпро́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

селядзе́ц, ‑дца, м.

1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны. Новікаў. На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі. Гурскі.

2. Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец». Якімовіч.

•••

Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)