Ашо́сцік ’пярэдняя пляцоўка перад вусцем печы’ (Касп.), рус. пск. ашосток (Тр. прибалт. диал. конф. 1968 г., Тарту, 1970, 182). З а‑шосцік месца, якое знаходзіцца каля шастка (стаяка на прыпечку, які падтрымлівае казырок печы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́тка ’скрутак, прывязь з дубцоў’ (БРС, Бяльк., Янк. I, З нар. сл.); ’межавы знак, галіна з заламаным верхам або шосцік з пучком сена на самым версе; дарожны і водны арыенцір’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат., Сцяшк., Бір. Дзярж., Яшк.); ’мяжа на лузе, пасеве’ (Яшк.); ’луг, дзе нельга пасвіць жывёлу, пакуль не будзе скошаны травастой’ (Яшк.); ’сцябло гарбуза’ (Сцяшк.); ’кольца, якім замацоўваецца кола на касільне’ (ДАБМ, 832). Польск. дыял. witka ’скрутак саломы для абазначэння заказанага месца ў полі’, чэш. мар. vitka ’тс’, серб.-харв. ви̑тка ’прут для пляцення кошыкаў’, балг. ви́тка ’кудзер, локан’. Да віць, віты (Махэк₂, 692; БЕР, 154; Скок, 3, 600). Параўн. ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў; урадавая папера’ (< польск. wić ’тс’, Булыка, Запазыч., 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)