шмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).

Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць.

Вецер шматаў брызент.

|| зак. пашмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| аднакр. шматану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шмата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмата́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шмата́ю шмата́ем
2-я ас. шмата́еш шмата́еце
3-я ас. шмата́е шмата́юць
Прошлы час
м. шмата́ў шмата́лі
ж. шмата́ла
н. шмата́ла
Загадны лад
2-я ас. шмата́й шмата́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шмата́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шмата́ць несов. рвать на клочки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р! Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашмата́ць гл. шматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмата́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да шматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да шматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расте́рзывать несов.

1. (на части) разрыва́ць;

2. (растрёпывать) шмата́ць, драць, дзе́рці;

3. перен. му́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова. Сабаленка. // Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў.

2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рваць, разрываць, драць, пароць; шматаць, шматаваць, шкуматаць, калашмаціць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)