дубі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дубленні шкур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кушне́рны, -ая, -ае.

Звязаны з вырабам футра са шкур.

Кушнерная фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рэчыва для дублення шкур.

Сінтэтычныя дубільнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарбасы́, -о́ў, адз. то́рбас, -а, м.

Мяккія боты з аленевых шкур шэрсцю наверх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́чны спец. отмо́чный;

~ная вага́ шкур — отмо́чный вес шкур

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарба́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Майстэрня па вырабе шкур; гарбарны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шку́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шку́ра шку́ры
Р. шку́ры шку́р
Д. шку́ры шку́рам
В. шку́ру шку́ры
Т. шку́рай
шку́раю
шку́рамі
М. шку́ры шку́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарба́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да вырабу і апрацоўкі шкур і гандлю імі, а таксама зроблены са шкуры.

Г. завод.

Гарбарныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкурьё ср., собир., уст. шку́ры, род. шкур мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кушне́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вырабам футра са шкур. Кушнерная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)