шкро́баць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шкро́баю шкро́баем
2-я ас. шкро́баеш шкро́баеце
3-я ас. шкро́бае шкро́баюць
Прошлы час
м. шкро́баў шкро́балі
ж. шкро́бала
н. шкро́бала
Загадны лад
2-я ас. шкро́бай шкро́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шкро́баючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкро́баць несов., разг., см. шкра́баць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкро́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і шкрабаць. Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкро́бат, ‑у, М ‑баце, м.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкробаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Перад сабою бачу брудныя, даўно няголеныя шыі, спіны з плямамі поту і солі на выцвілых гімнасцёрках, чую бязладны шкробат ног. С. Александровіч. Гітлеравец, пачуўшы шкробат пацука, усунуў галаву ў акно і пасвяціў ліхтарыкам. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)