шко́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шко́льнік шко́льнікі
Р. шко́льніка шко́льнікаў
Д. шко́льніку шко́льнікам
В. шко́льніка шко́льнікаў
Т. шко́льнікам шко́льнікамі
М. шко́льніку шко́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ра́нішнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Святочнае мерапрыемства, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Дзіцячы р.

2. Ранішні мароз увосень і вясной.

Лістападаўскі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дураслі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць дураслівага. Настаўнікі цяпер самі былі падобны да сваіх школьнікаў, чыю дураслівасць ім прыходзілася стрымліваць у часе заняткаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да школы (у 1, 2 знач.). Школьны будынак. Школьны двор. Школьная сістэма ацэнкі ведаў. // Які абслугоўвае школу, працуе ў школе. Школьныя настаўнікі. Школьны ўрач. Школьная бібліятэка.

2. Звязаны з навучаннем у школе, знаходжаннем у школе. Школьныя прыналежнасць. Школьная форма. Школьны ўзрост. Школьныя гады. Школьны таварыш. Школьныя канікулы. □ Маленства! Ты гарыш агнём начлежным, Ты школьным заліваешся званком. Панчанка.

3. Праведзены, выкананы ў школе, школьнікамі, сярод школьнікаў. Школьная насценгазета. □ Перадавалі аб усім: .. на колькі працэнтаў выканала дзённае заданне брыгада цесляроў, хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін. // Які складаецца са школьнікаў, створаны школьнікамі (звычайна адной школы). Школьны хор. Школьная самадзейнасць. Школьная каманда гімнастаў. // Прызначаны для школьнікаў; разлічаны на школьнікаў. Школьны лекторый.

4. перан. Несамастойны, вучнёўскі, не падмацаваны жыццёвым вопытам. Школьныя разважанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сані́раваць сов. и несов., прям., перен. сани́ровать;

с. шко́льнікаў — сани́ровать шко́льников;

с. фіна́нсы — сани́ровать фина́нсы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацані́ць, ацаню́, ацэ́ніш, ацэ́ніць; ацэ́нены; зак.

1. каго-што. Вызначыць цану каго-, чаго-н.

А. каня.

А. хату.

2. што. Устанавіць узровень, ступень падрыхтаванасці.

А. веды школьнікаў.

3. перан., каго-што. Выказаць думку, меркаванне аб значэнні або каштоўнасці каго-, чаго-н.

Правільна а. учынак палявода.

|| незак. ацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.; прым. ацэ́начны, -ая, -ае (паводле 1 знач.).

Ацэначная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сани́ровать мед., эк.

1. сов. сані́раваць, аздараві́ць;

2. несов. сані́раваць, аздараўля́ць;

сани́ровать шко́льников сані́раваць (аздараві́ць, аздараўля́ць) шко́льнікаў;

сани́ровать фина́нсы сані́раваць фіна́нсы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы ад нараджэння. Прыроджаны імунітэт. Прыроджаны парок сэрца. □ У яе быў прыроджаны такт і уменне трымаць сябе сярод школьнікаў. Колас.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі‑н. уласцівасцямі, якасцямі для якой‑н. дзейнасці. Прыроджаны тэхнік. □ [Расолава:] — На маю думку, Іванова — прыроджаны хірург. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.

2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.

[Ад фр. électriser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.

[Грэч. Olympiás.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)