шка́нцы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. шка́нцы
Р. шка́нцаў
Д. шка́нцам
В. шка́нцы
Т. шка́нцамі
М. шка́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шка́нцы, -аў (спец.).

Месца ў сярэдняй частцы верхняй палубы ваенных караблёў, дзе адбываюцца агляды, цырымоніі і пад.

Каманда выстраена на шканцах.

|| прым. шка́нцавы, -ая, -ае.

Ш. журнал (суднавы журнал).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шка́нцы, -цаў ед. нет, мор. шка́нцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шка́нцы мор. шка́нцы, -цаў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шка́нцы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Сярэдняя частка верхняй палубы ваеннага карабля (ад грот-мачты да юта), дзе адбываюцца ўсе афіцыйныя цырымоніі (агляды, парады, сустрэчы і пад.). Каманда выстраена на шканцах. Правыя шканцы. Левыя шканцы.

[Гал. schans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)