шкаля́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шкаля́р шкаляры́
Р. шкаляра́ шкаляро́ў
Д. шкаляру́ шкаляра́м
В. шкаляра́ шкаляро́ў
Т. шкаляро́м шкаляра́мі
М. шкаляру́ шкаляра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкаля́р, -ра́ м., разг., уст. школя́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкаля́р, ‑а, м.

Разм.

1. Школьнік, вучань. І як ён [чэх] схібіў, збавіў тону, Прыняў пасіўна так удар! Успомніць сорам — як шкаляр! Колас. Хлапчукі пераважна з тых, хто ў школу яшчэ не ходзіць, але ёсць і шкаляры, якія цішком шуснулі з калоны і ўскарабкаліся на дрэва, каб падзівіцца на цуд. Навуменка.

2. Зніж. Пра дарослага чалавека з абмежаваным узроўнем ведаў, які не ўмее самастойна мысліць і дзейнічаць. Гэта Алесь гарлапаніць на двары. Да дваццаці чатырох гадоў дажыў, ды так шкаляром і застаўся. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

школя́р уст., разг. шкаля́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жакі́ ’дзеці, што хадзілі на каталіцкі вялікдзень з вітаннямі і рацэямі па хатах’ (валож., Жыв. сл., 41), ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жак ’вучань, студэнт’, укр. жакшкаляр, бурсак’ (Грынч.). Ст.-бел. жакъ ’каталіцкі царкоўны служыцель, шкаляр’ (1423–1438 гг., Булыка, Запазыч., 112–113). З польск. żak ’вучань, царкоўны служыцель’ (з XV ст., Рэчак) < чэш. žak < раманск. (магчыма, паўн.-італ. zago), с.-лац. zaco < лац. diacus < грэч. διάκονος (> дыякон, дзяк, гл.). Брукнер, 661; Фасмер, 2, 34; Голуб-Копечны, 441; Махэк₂, 721; Скок, 3, 670; Безлай, 1, 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вучань, школьнік; шкаляр (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Бакаля́р дзяк, дзячок; школьны настаўнік’ (Нас.); ст.-бел. бакаляр, бакалар, бокалар (з XVI ст.; Нас. гіст.; Гіст. лекс., 107, 222–223), гл. яшчэ Булыка, Запазыч. Укр. бакаля́р ’вучань, шкаляр, дзячок, бакалаўр’ (з XVI ст.). Відавочна, з польск. bakalarz, bakałarz (апошнюю форму адлюстроўвае ст.-бел. бакалар, ст.-укр. бакалар) < лац. baccalaureus (< baccā laureatus ’увенчаны лаўрам’). Гл. Цімчанка, 51; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 109; Рыхардт, Poln., 32; Булыка, Запазыч., 35. Бел. бакала́ўр, рус., укр. бакала́вр з лац. baccalaureus (гл. Фасмер, 1, 109; Шанскі, 1, Б, 13–14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)