шаўка... (гл. шоўка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «шоўка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: шаўкавод, шаўкапрад, шаўкаткацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шоўка... (а таксама шаўка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «шоўк», напрыклад: шоўкаапрацоўчы, шоўкакамбінат, шоўкаматальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́ўкацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга гаўкаць. Апоўначы, аднойчы, на дварэ Разгаўкалася Шаўка, Ды так жа ўзялася гаўкаць, Што аж мароз па скуры ўсіх дзярэ. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)