шашэ́рыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шашэ́рыцца шашэ́рацца
Прошлы час
м. шашэ́рыўся шашэ́рыліся
ж. шашэ́рылася
н. шашэ́рылася
Дзеепрыслоўе
цяп. час шашэ́рачыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Нахахорыцца ’надзьмуцца, натапырыцца’ (Колас). Да хахорыцца ’тапырыцца’, відаць, гукапераймальнае ці гукавыяўленчае, параўн. шашэрыцца ’тс’, рус. хорохириться, фуфыриться і пад. Параўн. таксама начачу́рыць ’натапырыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус. ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)