ша́шкі, -шак.

Гульня белымі і чорнымі кружкамі (шашкамі ў 4 знач.) на дошцы ў 64 (рускія шашкі) або ў 100 клетак (міжнародныя шашкі), якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца знішчыць шашкі саперніка або пазбавіць яго магчымасці рабіць хады.

Гуляць у ш.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

Ш. столік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Шашкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Шашкі́
Р. Шашко́ў
Д. Шашка́м
В. Шашкі́
Т. Шашка́мі
М. Шашка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́шкі

‘гульня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ша́шкі
Р. ша́шак
Д. ша́шкам
В. ша́шкі
Т. ша́шкамі
М. ша́шках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ша́шка ша́шкі
Р. ша́шкі ша́шак
Д. ша́шцы ша́шкам
В. ша́шку ша́шкі
Т. ша́шкай
ша́шкаю
ша́шкамі
М. ша́шцы ша́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паддаўкі́, -о́ў (разм.).

У выразе: у паддаўкі (гуляць) — пра гульню ў шашкі, у якой выйграе той, каму ўдалося аддаць праціўніку ўсе свае шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шки ша́шкі, -шак ед. нет;

игра́ в ша́шки гульня́ ў ша́шкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́гала, прысл.

1. Не пакінуўшы валасоў.

Пастрыжаны н.

2. Выняўшы з ножнаў (шаблю, цясак).

Трымаць шашкі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шашо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шашо́к шашкі́
Р. шашка́ шашко́ў
Д. шашку́ шашка́м
В. шашка́ шашко́ў
Т. шашко́м шашка́мі
М. шашку́ шашка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́шачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

2. Скрынка для шашак, шахмат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шачніца

‘дошка для гульні ў шашкі і шахматы; скрынка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ша́шачніца ша́шачніцы
Р. ша́шачніцы ша́шачніц
Д. ша́шачніцы ша́шачніцам
В. ша́шачніцу ша́шачніцы
Т. ша́шачніцай
ша́шачніцаю
ша́шачніцамі
М. ша́шачніцы ша́шачніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)