до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

◊

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. □ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго‑н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб’яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой‑н. асобе або падзеі.

Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым‑н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).

Разбіцца ў дошку гл. разбіцца.

Свой у дошку гл. свой.

Ставіць на адну дошку гл. ставіць.

Як дошка — пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́хматный в разн. знач. ша́хматны;

в ша́хматном поря́дке у ша́хматным пара́дку;

ша́хматная доска́ ша́хматная до́шка;

ша́хматный бала́нс бухг. ша́хматны бала́нс;

ша́хматный ход ша́хматны ход;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. таблица ’пліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. табли́ця, рус. табли́ца, польск. tablica ’табліца; дошка’, н.-луж. tablica ’плітка, дошчачка’, чэш. tabulka ’табліца; дошка’, славац. tabuľka ’табліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен. tȃbla, tȃblica ’таблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв. та̏блица ’табліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед. таблица ’грыфельная дошка’, балг. та́блица ’табліца’. Ст.-бел. таблица ’пліта, табліца’ < ст.-польск. tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай з нар.-лац. tabla ’дошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (Борысь, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакла́сціся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся, ‑кладуцца; зак.

Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся. Сабаленка. Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць. Якімовіч. // Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас.

2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)