шасце́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шасці́ць шасця́ць
Прошлы час
м. шасце́ў шасце́лі
ж. шасце́ла
н. шасце́ла

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шасце́ць, ‑ціць; незак.

Абл. Шастаць (у 1 знач.). Шасцяць у калоссі сярпы, Сцяною дабро залягло. Купала. Ідзе падарожніца хутка, Сукенка ад ветру шасціць. Калачынскі. Вечар быў цёплы, вуліца пустая, таямнічая, загадкава шасцелі лісцем таполі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашасце́ць

‘пачаць шасцець - шамацець, шуршэць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашашчу́ зашасці́м
2-я ас. зашасці́ш зашасціце́
3-я ас. зашасці́ць зашасця́ць
Прошлы час
м. зашасце́ў зашасце́лі
ж. зашасце́ла
н. зашасце́ла
Загадны лад
2-я ас. зашасці́ зашасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зашасце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шасце́нне, ‑я, н.

Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шасцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Свісту не чуваць, а толькі ціхае, амаль нячутнае шасценне ў перапынку паміж выбухамі. Навуменка. Пераможнаю радасцю гучаць жалезныя колы вагонаў, і гэтае гучанне падхоплівае зарэччы, чарот, ператвараючы яго ў цэлую мяцеліцу адрывістага смеху-шасцення. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамацець, шуршэць, шасцець, шастаць, шалясцець

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)