ша́ст

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ша́ст
Р. ша́сту
Д. ша́сту
В. ша́ст
Т. ша́стам
М. ша́сце

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шаст, ‑у, М ‑сце, м.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шастаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Прайшло больш за месяц, як адгучаў апошні шаст касы, а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усё гэта лета. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшасну́цца ’спатыкнуцца, абарвацца, упасці звысоку’ (Нас., Арх. Бяльк., Юрч., Яруш.) да абшастаць (тады аб‑шаст‑нуцца). Параўн. абшастацца ’абарвацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласку́ха1 ’рыба, падобная да ляшча’ (Янк. 1: рагач., Арх. ГУ), ’плотка’ (Шат.; петрык., хойн., рагач., Мат. Гом.; ем іл., Стан.). Да пласкір (гл.).

Пласку́ха2 ’плоскуні’ (навагр., ДАБМ, камент., 870). Да штокалі. (гл.). Параўн. таксама плашчу́га (гл.).

Пласку́ха3 ’брыца, Echinochloa crusgalli Roem.’ (шальч., маст., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), пласкуша ’тс’ (маг., гом., шаст., ЛА, 1), пласцінка ’разнавіднасць пырніку’ (Нар. Гом.). Да пласка, пла‑ скуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)