шарсці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шаршчу́ шарсці́м
2-я ас. шарсці́ш шарсціце́
3-я ас. шарсці́ць шарсця́ць
Прошлы час
м. шарсці́ў шарсці́лі
ж. шарсці́ла
н. шарсці́ла
Загадны лад
2-я ас. шарсці́ шарсці́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шарсці́ць, ‑ршчу, ‑рсціш, ‑рсціць; незак., каго.

Разм. Прабіраць, даваць наганяй. [Анікей] не баяўся выступіць хоць супраць усяе вёскі, і калі ў час прамовы на яго ззаду гыркалі, падколвалі кепікамі, ён паварочваўся тварам да сходу і шарсціў усіх па парадку. Навуменка. [Паромшчык:] — Малады [старшыня] дужа... У раёне хваляць, у вобласць штомесяц клічуць, от і трэба шарсціць, каб не думаў, што ўсё зрабіў. Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсце́ць, ‑ціць; незак.

Абл. Шуршэць, хрусцець (пра што‑н. шорсткае, сухое). Сошка крывенькая дол рэжа плытка, Толькі пясочак шарсціць. Колас. Хлопцу адчулася, як тое шкло шарсціць і скрыгоча ў яго пад нагамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсце́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шарсці́ць шарсця́ць
Прошлы час
м. шарсце́ў шарсце́лі
ж. шарсце́ла
н. шарсце́ла

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)