шарсці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Асобны валасок шэрсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарсці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шарсці́нка шарсці́нкі
Р. шарсці́нкі шарсці́нак
Д. шарсці́нцы шарсці́нкам
В. шарсці́нку шарсці́нкі
Т. шарсці́нкай
шарсці́нкаю
шарсці́нкамі
М. шарсці́нцы шарсці́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шарсці́нка ж. шерсти́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарсці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Асобны валасок шэрсці. Другая [рука] ўздымаецца да барады і пацірае ў пальцах чорныя шарсцінкі. Мурашка.

2. зб. Шэрсць, поўсць. Да шырокім дзядзінцы ёрзалі падсвінкі, ружовыя, з рэдкай шарсцінкаю. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шерсти́нка шарсці́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)