шара́ханне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шара́ханне
Р. шара́хання
Д. шара́ханню
В. шара́ханне
Т. шара́ханнем
М. шара́ханні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шара́ханне ср. шара́ханье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шара́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Лундзін:] — А я так скажу: ва ўсякай справе трэба разумны гаспадарскі разлік — ці то ў травасеянні, ці ў чым іншым. Шараханне з адной крайнасці ў другую да дабра не даводзіць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шара́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад.

Людзі шарахнуліся назад.

Конь шарахнуўся ўбок.

2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (разм.).

Ш. плячом аб кант дзвярэй.

|| незак. шара́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. шара́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. каго-што і па чым, у што. Моцна, з шумам ударыць.

Шарахнуць па галаве.

2. што і чым. Адрэзаць з сілай, хутка.

Ш. кусок булкі.

3. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).

Коні шарахнулі ўбок.

|| незак. шара́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. шара́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шара́ханье

1. сту́канне, -ння ср., тра́ханне, -ння ср., шара́ханне, -ння ср., жа́ханне, -ння ср.;

2. шара́ханне, -ння ср., кі́данне, -ння ср.;

3. сту́канне, -ння ср., тра́ханне, -ння ср., шара́ханне, -ння ср.;

4. перен. шара́ханне; см. шара́хать, шара́хаться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)