шапта́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шапта́нне шапта́нні
Р. шапта́ння шапта́нняў
Д. шапта́нню шапта́нням
В. шапта́нне шапта́нні
Т. шапта́ннем шапта́ннямі
М. шапта́нні шапта́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шапта́нне ср.

1. шепта́ние, шёпот м.; шушу́канье;

2. перен. шепта́ние, шёпот м.; шелесте́ние, ше́лест м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шапта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін. Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапта́цца, шапчу́ся, шэ́пчашся, шэ́пчацца; шапчы́ся; незак.

Гаварыць паміж сабой шэптам.

Шапталіся ў кутку суседкі.

|| наз. шапта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапта́ць, шапчу́, шэ́пчаш, шэ́пча; шапчы́; незак.

Гаварыць шэптам.

Ш. на вуха каму-н. Ш. малітвы.

|| аднакр. шапну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шапта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шепта́ние шапта́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сепара́тны, ‑ая, ‑ае.

Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір. // Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін.

[Лац. separatus — аддзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шушу́канье

1. шушу́канне, -ння ср., шапта́нне, -ння ср., шэ́пты, -таў ед. нет;

2. шапаце́нне, -ння ср.; см. шушу́кать, шушу́каться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)