шантажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца шантажом.

|| ж. шантажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. шантажы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шантажы́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шантажы́ст шантажы́сты
Р. шантажы́ста шантажы́стаў
Д. шантажы́сту шантажы́стам
В. шантажы́ста шантажы́стаў
Т. шантажы́стам шантажы́стамі
М. шантажы́сце шантажы́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шантажы́ст м. шантажи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шантажы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца шантажом, дамагаецца чаго‑н. шляхам шантажу. Хлопец памкнуўся быў дагнаць гэтага шантажыста, але той .. адбег яшчэ далей. Быкаў. [Жывіца:] — У нашым кодэксе, здаецца, ёсць такое права — прыцягваць да крымінальнай адказнасці шантажыстаў і паклёпнікаў... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шантажи́ст шантажы́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сікафа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У Старажытных Афінах — прафесіянальны даносчык, паклёпнік, шантажыст.

[Грэч. sykophantēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шантажы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да шантажыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)