шаліно́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
шаліно́ўка |
шаліно́ўкі |
| Р. |
шаліно́ўкі |
шаліно́вак |
| Д. |
шаліно́ўцы |
шаліно́ўкам |
| В. |
шаліно́ўку |
шаліно́ўкі |
| Т. |
шаліно́ўкай шаліно́ўкаю |
шаліно́ўкамі |
| М. |
шаліно́ўцы |
шаліно́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
шаліно́ўка ж., разг. шало́новый плато́к, шалино́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шаліно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Разм. Вялікая тонкая шарсцяная, кашміровая хустка ў кветкі. Тады той, што моцна трымаў Вольгу за руку, прапанаваў ёй: — Выйдзем... пройдземся. — Яна ўскінула на плечы шаліноўку. Лось. Вось і на гэты раз.. [Марфа] крыху ўзнімалася над людскімі галовамі, і яе высокая кукла ў квя[ці]стай шаліноўцы паварушвалася ў такт барабана. Кулакоўскі.
[Ад польск. szalinówka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаліно́вы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: шаліновая хустка — тое, што і шаліноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Салісо́ўка ’хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.). Відаць з шаліноўка (гл.); да замены ш/с параўн. сапель ’шуфель’. Магчыма, паўплывала мусліноўка (гл. муслін).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарано́ўка ’вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі, звычайна фабрычнай работы’ (Бел. нар. адзенне, Сцяшк. Сл.; слуц., Нар. словатв.; Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’вялікая квяцістая хустка з махрамі’ (Жд. 2), ’вялікая квяцістая хустка ядвабнай работы’ (Паўл.), тарно́вка, тэрно́вка ’шарсцяная хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.), тарыну́ка ’невялікая хустка з воўны’ (навагр., З нар. сл.), церно́ўка ’шаліноўка’ (ТС), тарыно́ўка, терыну́ўка, терно́ўка, таріно́ўка, тарно́ўка, церно́ўка ’шарсцяная хустка са шлякам’ (Лекс. Бел. Палесся). Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. Звычайна звязваюць з імем французскага ўладальніка мануфактуры Тарно (Ternaux), адкуль ням. Ternauxwelle, рус. терно́ ’тонкая тканіна з шэрсці казы, кашамір’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 556). На ўтварэнне “поўнагалосных” форм і асабліва формы тарнатоўка (гл.), магло паўплываць збліжэнне са ст.-бел. тарантова́тый ’у яблыкі (конь)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124), таранта́вый ’белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі’ (1565 г., КГС), што з польск. tarantowy ’стракаты, белы, з чорнымі плямамі’ (першапачаткова пра масць), параўн. укр. таранова́тий, таранкува́тий ’плямісты, стракаты, белы, з чорнымі або іншага колеру плямамі’, адносна паходжання якіх гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 519.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)