шалява́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шалява́нне
Р. шалява́ння
Д. шалява́нню
В. шалява́нне
Т. шалява́ннем
М. шалява́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шалява́нне ср., плотн.

1. (действие) обши́вка до́сками, шалёвка ж.;

2. шалёвка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаляваць.

2. Тое, што і шалёўка (у 2 знач.); абшыўка. Я .. паціху, каб не чула маці, — яна акопвала ў гародзе бульбу, аддзіраю ў шаляванні дошку, каб можна было прасадзіць у шчыліну руку і дастаць ластаўчына гняздо. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак.

Абшываць шалёўкай (у 2 і 4 знач.).

Ш. хату.

Ш. вокны.

|| наз. шалёўка, -і, ДМ -ўцы і шалява́нне, -я, н.

|| прым. шалёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалёвка ж., плотн. шалёўка, -кі ж.; (действие — ещё) шалява́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)