шальмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак. (разм.).

1. каго (што). Ганьбаваць, знеслаўляць.

Ш. сумленнага чалавека.

2. Весці сябе несумленна ў якой-н. справе; хітрыць.

Ш. у картачнай гульні.

|| зак. ашальмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. шальмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шальмава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шальму́ю шальму́ем
2-я ас. шальму́еш шальму́еце
3-я ас. шальму́е шальму́юць
Прошлы час
м. шальмава́ў шальмава́лі
ж. шальмава́ла
н. шальмава́ла
Загадны лад
2-я ас. шальму́й шальму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шальму́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шальмава́ць несов.

1. разг. шельмова́ть, поро́чить;

2. разг. плутова́ть;

3. ист. шельмова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. каго. Разм. Ганьбаваць, знеслаўляць (звычайна не маючы дастатковых падстаў для гэтага). [Туляга:] Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка... [Левановіч:] У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога. [Туляга:] Што ён ілжэвучоны, абманвае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў. Крапіва. [Антон:] — За што вы шальмуеце дачку, сваце? — заступіўся за нявестку свёкар. Пальчэўскі.

2. Разм. Весці сябе несумленна ў якой‑н. справе; хітрыць, падманваць. [Жанна:] — Добра ведаеш ты [Адам], што Фадзей Сысоевіч шальмуе з нарадамі, так падганяе ў канцы месяца, каб кожнаму майстру выходзілі прэміяльныя. Мыслівец.

3. Гіст. Падвяргаць шальмаванню (у 2 знач.).

[Ад ням. Schelmen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашальмава́ць гл. шальмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шельмова́ть несов., перен., разг. шальмава́ць;

шельмова́ть че́стного челове́ка перен. шальмава́ць сумле́ннага чалаве́ка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шальмава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да шальмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шальмава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шальмаваць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашальмава́ць ’абакрасці, абабраць пры дапамозе ашуканства’ (Шат.). Да шальмаваць, шэльма (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шальмава́цца несов., страд. шельмова́ться; поро́читься; см. шальмава́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)