шалудзі́вы, -ая, -ае (разм.).

Са струпамі, каростай на скуры.

Шалудзівае кацяня.

|| наз. шалудзі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалудзі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шалудзі́вы шалудзі́вая шалудзі́вае шалудзі́выя
Р. шалудзі́вага шалудзі́вай
шалудзі́вае
шалудзі́вага шалудзі́вых
Д. шалудзі́ваму шалудзі́вай шалудзі́ваму шалудзі́вым
В. шалудзі́вы (неадуш.)
шалудзі́вага (адуш.)
шалудзі́вую шалудзі́вае шалудзі́выя (неадуш.)
шалудзі́вых (адуш.)
Т. шалудзі́вым шалудзі́вай
шалудзі́ваю
шалудзі́вым шалудзі́вымі
М. шалудзі́вым шалудзі́вай шалудзі́вым шалудзі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шалудзі́вы разг. шелуди́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалудзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае струны, каросту, сып на скуры; паршывы (у 1 знач.). Шалудзівае кацяня. □ Дробненька трусіць пара худых, шалудзівых конікаў. Сяргейчык.

2. перан. Нікчэмны, агідны. Няўжо яны [хлопцы] будуць цярпліва Маўчаць, тая, Глядзець, як барон шалудзівы Наш край вынішчае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шелуди́вый прост. шалудзі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парши́вый прям., перен. паршы́вы, шалудзі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паршы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на паршу; шалудзівы. Паршывы кот.

2. перан. Разм. Вельмі дрэнны. — Натура мая, — тут Лапкоў голас загучаў злосцю: — паршывая натура! Але я зламлю яе!.. Колас. Які недаступны калісьці быў лес пры панах! Колькі збожжа ці грошай трэба было аддаць за кубаметр сасны або вазок паршывых дроў!.. Брыль. // Груб. Агідны, нікчэмны, не варты ўвагі. Усю вайну ў пяхоце — і ніводнай драпіны, а тут нейкі паршывы прыстрэлачны снарад — і па ім, па Андрэю Лялюгу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)